У ЕС не змаглі дамовіцца пра столь коштаў на расійскую нафту

Нафтавыя помпы ў расійскім Татарстане / РИА Новости
Нафтавыя помпы ў расійскім Татарстане / РИА Новости

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра столь коштаў на расійскую нафту, піша Politico. Абмеркаванне ішло з раніцы да позняй ночы, але прыйсці да кансенсусу так і не ўдалося. "Пытанне — у цане", — сказаў адзін з дыпламатаў пасля перамоваў.

Большасць краін ЕС пагадзіліся на столь ў 65-70$ за бараль. Гэта была прапанова Еўракамісіі. Супраць выступіла Польшча. Яна патрабуе знізіць кошт да 30$. Дыпламаты, з якімі пагутарылі журналісты выдання, кажуць, што спроба Варшавы звязаць абмежаванне коштаў на нафту з дзевятым пакетам санкцый супраць Расіі можа прывесці да таго, што прыняцце абодвух рашэнняў будуць адкладзена.

Нагадаем, Еўракамісія ў цяперашні момант рыхтуе дзявяты пакет санкцый. Ён накіраваны ў асноўным супраць расійскіх чыноўнікаў і прыхільнікаў рэжыму Уладзіміра Пуціна.

Politico таксама адзначае, што напярэдадні — на фоне абмеркавання столі коштаў — кошты на нафту знізіліся. Ф'ючарсы на Brent таргаваліся на ўзроўні 84,69 даляра за бараль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі