У ЕС заклікалі прадаставіць да вясны вакцыны краінам Усходняга партнёрства
ЕС павінен распрацаваць спрошчаны механізм доступу да заходніх вакцынаў ад каранавіруса для краін, якія ўваходзяць у праграму Усходняга партнёрства. Пра гэта гаворыцца ў лісце міністраў замежных спраў 13 краін Еўрасаюза ў Еўракамісію. У ім адзначаецца, што такі крок быў бы моцным сігналам падтрымкі дзяржаваў-партнёраў да саміта, прызначанага на вясну, паведамляе ТАСС.
Разам з Арменіяй, Азербайджанам, Малдовай і Украінай у згаданай праграме ЕС удзельнічае і Беларусь. Праўда, улады нашай краіны восенню, у адказ на санкцыі, заявілі пра паніжэнне ўдзелу ў ёй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.