У Эстоніі раяць не ездзіць у РФ, мяжу могуць закрыць у любы момант
У пункце пропуску
Кіраўніца эстонскай памежнай службы Ева Калмус параіла грамадзянам, якія збіраюцца ехаць у Расію з або праз Эстонію, быць асцярожней з паездкамі. Паводле яе, мяжа можа зачыніцца ў любы момант. Пра гэта піша рэсурс yle.fi.
Пасля закрыцця фінска-расійскай мяжы, Эстонія стала адным з найбольш даступных варыянтаў трапіць у Расію ці выехаць з РФ на гэтым напрамку. Ва ўсякім выпадку колькасць перасячэнняў мяжы ў эстонскім ПП "Нарва" павялічылася на чвэрць. У дадзены момант за тыдзень эстонска-расійскую мяжу перасякаюць у сярэднім на тысячу чалавек больш, чым да рашэння Фінляндыі аб закрыцці мяжы. У большасці выпадкаў гэта людзі, якія едуць з Фінляндыі ў Расію. Але Эстонія можа пераняць прыклад Фінляндыі, кажуць у Таліне.
"Мы просім не ездзіць у Расію. Тыя, хто ўжо паехаў у РФ, могуць апынуцца ў тупіку, калі вярнуцца будзе вельмі складана", — заявіла Калмус. Па яе словах, КПП на мяжы Эстоніі могуць быць зачыненыя на працягу гадзіны пасля рашэння ўрада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.