У Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прызначылі новага рэктара

Вілюс Шадаўскас

Вілюс Шадаўскас / прэс-служба ЕГУ

У Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прызначылі новага рэктара. Кіраўнічая рада і Усеагульны сход саўладальнікаў ЕГУ абралі на гэтую пасаду Вілюса Шадаўскаса. Ён будзе рэктарам ЕГУ наступныя пяць гадоў.

Да свайго прызначэння Шадаўскас быў выканаўцам абавязкаў рэктара. Яго абралі падчас конкурсу, на якім разглядадаліся 13 кандыдатаў з пяці краін.

Шадаўскас мае ступень доктара адукацыі, атрыманую ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага, і ступень бакалаўра і магістра гісторыі, атрыманую ў Літоўскім універсітэце педагагічных навук.

Афіцыйна да выканання абавязкаў рэктара ён прыступіць 6 студзеня 2025 года.

"Кіраўнічыя органы ЕГУ абралі спадара Вілюса, зыходзячы з яго адпаведнасці патрабаванням да пасады рэктара, яго добрай працы ў якасці выканаўца абавязкаў рэктара, яго перспектыўнага бачання будучыні ЕГУ і доўгай адданасці ўстанове",гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ЕГУ.

Універсітэт быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Аднак з 2004 года ён працуе ў Вільні, бо ў Беларусі рэжым Лукашэнкі пазбавіў яго ліцэнзіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі