У Фаніпалі масава затрымліваюць людзей за ўдзел у пратэстах 2020-га

У Беларусі працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту 2020 года / Ілюстрацыйнае фота Reuters
У Беларусі працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту 2020 года / Ілюстрацыйнае фота Reuters

У Фаніпалі ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці масава затрымліваюць людзей за ўдзел у пратэстах жніўня 2020-га, піша @viasna96. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ідэнтыфікуюць іх па відэа, якое зафіксавала мітынг. На яго патрапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек.

Затрыманні жыхароў Фаніпаля адбываюцца ў межах крымінальнай справы па артыкуле "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Падобныя "зачысткі" ўжо праводзіліся ў іншых гарадах Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі