У фінале футбольнага Еўра-2016 згуляюць зборныя Францыі і Партугаліі

У фінале футбольнага Еўра-2016 згуляюць зборныя Францыі і Партугаліі

У фінале футбольнага Еўра-2016 згуляюць зборныя Францыі і Партугаліі. Пра гэта стала вядома ў чацвер, 7 ліпеня, пасля таго, як французы перамаглі ў паўфінале немцаў — 2:0. Абодва галы на рахунку Антуана Грызмана. Спачатку на 45-й хвіліне ён рэалізаваў пенальці (яго прызначылі за гульню рукой у штрафной пляцоўцы Басціяна Швайнштайгера), а на 72-й забіў з гульні. Грызман — найлепшы бамбардзір чэмпіянату Еўропы, на яго рахунку 6 галоў.

Нямецкая зборная намагалася адыграцца, але французы добра абараняліся і небяспечна контратакавалі, на іх баку ў гэты вечар была і ўдача.

Як паведамляла Еўрарадыё, у паўфінале партугальцы выйгралі ў зборнай Уэльса — 2:0.

Фінал чэмпіянату Еўропы пройдзе ў нядзелю, 10 ліпеня, на парыжскім стадыёне "Стад дэ Франс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі