У Фінляндыі апраўдалі паліцыянта, які змясціў Пуціна ў спіс злачынцаў

У Фінляндыі апраўдалі паліцыянта, які змясціў Пуціна ў спіс злачынцаў

Суд у Фінляндыі апраўдаў паліцыянта, абвінавачанага ў халатнасці, праз якую імя расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з'явілася ў спісе падазраваных злачынцаў, перадае Бі-Бі-Сі. Абвінавачанні з яго зняў апеляцыйны суд. Перад гэтым суд ніжэйшай інстанцыі адхіліў абвінавачанні яшчэ двух калег гэтага паліцыянта. 

Інцыдэнт адбыўся ў 2013 годзе. МУС Фінляндыі апынулася ў няёмкім становішчы, калі высветлілася што кіраўнік Расіі ўнесены ў паліцэйскую базу звестак як падазраваны ў злачыннай дзейнасці ў Расіі.

Суд пастанавіў, што паліцыянта, які ўнёс імя Пуціна ў гэтую базу, нельга караць. Хоць ён непасрэдна адказваў за базу даных, яго службовыя абавязкі не былі прапісаныя дастаткова ясна.

Праводзячы праверку гэтага інцыдэнту, фінская пракуратура выявіла, што база падазроных мае шмат памылак. Імя Пуціна трапіла ў яе за кантакты з байкерамі аб'яднання "Начныя ваўкі". Пры гэтым уключэнне ў базу даных не прадугледжвала, што сам кіраўнік Расіі падазраецца ў нейкім злачынстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі