У ФРГ асудзілі мужчыну, які 12 гадоў таму згвалтаваў у Беларусі дзяўчыну

У судзе, ілюстрацыйнае фота

У судзе, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Германіі адбыўся суд над мужчынам, які 12 гадоў таму згвалтаваў у Брэсце дзяўчыну. Пра гэта паведамляе беларуская Генпракуратура. У ведамстве адзначылі, што размова ідзе аб падзеях, якія адбыліся ў 2011 годзе. Пасля ўчынення злачынства мужчына з'ехаў з Беларусі, яго аб'явілі ў вышук і знайшлі на тэрыторыі Германіі. Аб выдачы гаворкі не ішло, паколькі падазраваны  грамадзянін гэтай краіны. Аднак у 2015 годзе беларуская пракуратура звярнулася да нямецкага боку з просьбай аб крымінальным пераследзе мужчыны і накіравала калегам матэрыялы справы.

"Па выніках такога ўзаемадзеяння і на падставе прадстаўленых беларускім бокам доказаў зямельны суд Люненбурга (Ніжняя Саксонія) прызнаў абвінавачанага вінаватым у згвалтаванні грамадзянкі Беларусі і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў", — расказалі сёння ў беларускай пракуратуры. Нямецкі суд таксама пастанавіў спагнаць на карысць пацярпелай матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды ў суме 10 000 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі