У футбалістаў мінскага "Дынама" чарговая перамога ў чэмпіянаце Беларусі
Мінскія дынамаўцы
У футбалістаў мінскага "Дынама" чарговая перамога ў чэмпіянаце Беларусі. У апошнім матчы 21-га тура яны выйгралі ў "Дняпра" — 2:0. У панядзелак у іншым паядынку "Мінск" выйграў у "Гомеля" — 3:1.
Раней "Нёман" прайграў "Іслачы" — 0:3, а "Смаргонь" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:4, БАТЭ выйграў у "Віцебска" — 1:0, брэсцкае "Дынама" ў гасцях разграміла "Нафтан" — 6:3. "Арсенал" і "Славія" згулялі ўнічыю 1:1, а "Слуцк" і "Шахцёр" — 0:0.
У турнірнай табліцы вышэйшай лігі лідыруе "Нёман" — 43 ачкі (пасля 20 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" набрала 42 (20), мінскае "Дынама" — 41 (17), брэсцкае "Дынама" — 38 (21).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.