У футбольнай Лізе чэмпіёнаў беларусаў гуляе болей, чым англічан
Гульцоў з беларускім пашпартам, якія выходзілі на поле ў матчах групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў 2015/16, выявілася болей, чым англічан. Гэта пры тым, што колькасць клубаў з туманнага Альбіёну ў чатыры разы перавышае колькасць беларускіх, паведамляе pressball.by са спасылкай на замежныя СМІ.
Болей за ўсіх гульцоў з Іспаніі — 59 чалавек, на другім месцы — бразільцы (53), на трэцім — французы (42). Украінцы займаюць сёмае месца (20 футбалістаў), расіяне — 10-е. Беларусы занялі 13-е месца з трынаццаццю гульцамі, а замыкаюць табліцу грэкі (іх у Лізе чэмпіёнаў восем).
Фота: ria.ru