У футбольнай зборнай Беларусі найгоршы паказчык з 2015 года

Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў і беларускія футбалісты / abff.by
Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў і беларускія футбалісты / abff.by

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі апусцілася на адзін радок — на 97-е месца — у абноўленым рэйтынгу FIFA. Гэта яе найгоршы паказчык з 2015 года, піша "Трыбуна".

У верасні ў Лізе нацый беларусы прайгралі адзін матч, а іншы згулялі ўнічыю. У выніку занялі ў групе апошняе месца.

У першай тройцы сусветнага рэйтынгу зборныя Бразіліі, Бельгіі і Аргенціны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі