У Galleria Minsk часова зачынілі гіпермаркет “Еўраопт”

У Galleria Minsk часова зачынілі гіпермаркет “Еўраопт”

У гіпермаркет “Еўраопт”, які размяшчаецца ў сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, перасталі пускаць пакупнікоў. Уваход у краму перакрыты з пятніцы, піша TUT.by.

Цяпер паміж уласнікамі ГЗЦ і гіпермаркета ідзе суд у пытаннях арэнды. Спрэчку разглядаюць у Эканамічным судзе Мінска.

Прадстаўнікі кампаніі “Еўрагандаль”, якая валодае сеткамі крамаў “Еўраопт”, заяўляюць, што “Галерэя Канцэпт”, уласнік Galleria Minsk стала патрабаваць павышэння арэнднай платы, хоць паводле дамовы не мела права гэтага рабіць да лістапада 2023 года.

У якасці нагоды для скасавання дамовы “Галерэя Канцэпт” выставіла адсутнасць афіцыйнай здачы ў эксплуатацыю супрацьпажарнай сістэмы крамы. У “Еўрагандлі” кажуць, што гэта не адпавядае рэчаіснасці і 21 жніўня на першым судовым пасяджэнні яны паказвалі прынятыя МНС акты ўводу пажарнай сігналізацыі.

Тым не менш 23 жніўня кіраўніцтва гандлёвага цэнтра без папярэджання перакрыла для пакупнікоў уваход у гіпермаркет “Еўраопт”. Цяпер уласнікі гіпермаркета заяўляюць, што нясуць істотныя страты і кваліфікуюць дзеянні “Галерэя Канцэпт” як самаўпраўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі