У Гамбургу абвясцілі вайну “хлопчыкам, якія сікаюць” (відэа)

Улады нямецкага Гамбурга абвясцілі сапраўдную вайну мужчынам, якія любяць спраўляць натуральную патрэбу проста на вуліцы. У цэнтры горада часта праходзяць шумныя вечарынкі, пасля адзначэння якіх на вуліцы пачынаюць смярдзець сцены будынкаў.

Каб адвучыць мужчын ад старажытнай манеры пазначаць тэрыторыю, гарадскія ўлады скарысталіся высокімі тэхналогіямі. Сцены будынкаў пакрываюць спецыяльным лакам, які аказвае адлюстравальнае ўздзеянне і абараняе паверхню. Апрацоўка настолькі моцная, што вадкасць, трапляючы на сцяну, літаральна адлятае ў адваротным кірунку. Такім чынам, “хлопчыкі, якія сікаюць”, рызыкуюць абмачыць уласныя ногі.

Гэты лак звычайна выкарыстоўваюць у будаўніцтве самалётаў, але ў Гамбургу ён дапамагае змагацца з непрыемнымі пахамі на вуліцы, перадае “Нямецкая хваля”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі