У Гарадзеі з-за ўзгарання дзіцячага электрамабіля эвакуявалі жыхароў інтэрната

У Гарадзеі з-за ўзгарання дзіцячага электрамабіля эвакуявалі жыхароў інтэрната

У Гарадзеі з-за ўзгарання дзіцячага электрычнага аўтамабіля эвакуявалі жыхароў інтэрната — спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Ніхто з людзей не пацярпеў, усе яны самастойна выйшлі з будынка.

Як паведамляе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ў аўторак каля 17-й гадзіны ў інтэрнаце прадпрыемства "Нясвіжскае ЖКГ". У памяшканні на першым паверсе гарэлі дзіцячыя цацкі. Узгаранне хутка ліквідавалі. Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў дзіцячым электрамабілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі