У гарах Японіі загінула знакамітая альпіністка
У гарах Японіі загінула знакамітая альпіністка Кэй Танігуці. Трагічнае здарэнне адбылося на востраве Хакайда. 43-гадовая Танігуці здзяйсняла ўзыходжанне ў гарах у складзе групы з чатырох чалавек. Пасля яна адчапілася ад групы, пайшла адна і знікла.
Як паведамляе ТАСС, пошукамі альпіністкі займаліся добраахвотнікі, паліцэйскія і ваенны верталёт. Цела Кэй Танігуці знайшла паліцыя.
Танігуці ў 2007 годзе ўзыйшла на Эверэст. Ніхто да яе не змог падняцца з паўднёва-ўсходняга боку на гару Камет у Тыбеце (яе вышыня складае 7756 метраў). Японка стала першай жанчынай у свеце, якая атрымала прэстыжны французскі прыз "Залаты ледасек".