У Германіі працягнулі каранцін да 18 красавіка

У Германіі працягнулі каранцін да 18 красавіка

У Германіі з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса працягнулі каранцін да 18 красавіка. Такое рашэнне прынялі канцлер Ангела Меркель і кіраўнікі федэральных земляў. На час велікодных святаў у пачатку красавіка локдаўн будзе яшчэ больш жорсткім — такіх мер дагэтуль не прымалася (напрыклад, чатыры дні не будуць працаваць нават гандлёвыя кропкі, якія прадаюць прадукты харчавання, святочныя набажэнствы найхутчэй пройдуць анлайн). "Сітуацыя вельмі і вельмі сур'ёзная", — цытуе словы Меркель dw.com.

Жыхароў Германіі заклікаюць звесці кантакты да абсалютна неабходнага мінімуму. У краіне трэцяя хваля пандэміі, якая ўскладняецца больш небяспечным брытанскім штамам віруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі