У Германіі загінуў украінскі баскетбаліст — на яго напалі з нажом на вуліцы
Уладзімір Ермакоў — трэці злева ў верхнім шэрагу
У нямецкім Аберхаўзане забіты ўкраінскі баскетбаліст Уладзімір Ермакоў. На яго і яго калегу па камандзе Арцёма Казачэнку на вуліцы напалі з нажом. Хлопцу было 17 гадоў. Пра гэта піша Hromadske са спасылкай на Федэрацыю баскетбола горада Кіева.
"Уся каманда правяла ноч у бальніцы побач з нашымі хлопцамі. На жаль, дактары не змаглі выратаваць Ермакова, а Казачэнка застаецца ў рэанімацыі. Мясцовая паліцыя ўжо вядзе справу, на месцы злачынства былі сведкі", — кажуць у Федэрацыі. Там адзначылі, што прычынай нападу на спартоўцаў зрабилася тое, што "яны ўкраінцы". Нямецкая паліцыя вядзе расследаванне.
Ермакоў і Казачэнка выступалі за моладзевую каманду ART Giants (U-19) з Дзюсельдорфа. У федэрацыя баскетбола таксама нагадалі, што Ермакоў выступаў у складзе юнацкай зборнай Украіны на чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Балгарыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.