У Глыбокім пачаліся масавыя звальненні па палітычных матывах

У пачатку сакавіка Глыбоцкія электрасеткі адзначылі юбілей, а праз некалькі дзён там пачаліся чысткі па палітычных матывах/ vg-gazeta.by
У пачатку сакавіка Глыбоцкія электрасеткі адзначылі юбілей, а праз некалькі дзён там пачаліся чысткі па палітычных матывах/ vg-gazeta.by

У Глыбокім пачаліся масавыя звальненні работнікаў па палітычных матывах, паведамляюць праваабаронцы. Паводле іх звестак, толькі ў адной арганізацыі за нелаяльнасць рэжыму без працы засталіся 30 чалавек.

Прычым звальняюць не толькі тых, хто хадзіў на акцыі, але і тых, хто ставіў подпісы падчас вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты не за Лукашэнку, а таксама тых, хто выказваў салідарнасць, напрыклад, дапамагаў аплачваць штрафы. За гэта, у прыватнасці, звальнялі з прадпрыемства Глыбоцкія электрычныя сеткі. "У пачатку сакавіка ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю з дня ўтварэння Глыбоцкіх электрычных сетак. А ўжо праз некалькі дзён пасля гэтага ў арганізацыі пачаліся чысткі па палітычных матывах", пішуць праваабаронцы.

Яны распавядаюць, што спісы нелаяльных сілавікі спусцілі на прадпрыемствы раёна яшчэ некалькі месяцаў таму. Але тады кіраўніцтва спрабавала адстаяць сваіх работнікаў. Тады былі звольненыя адзінкі. Цяпер звальненнем прыгразілі ідэолагам на прадпрыемствах. У выніку яны вымушаныя былі падпарадкавацца. А на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце "за палітыку" па-ранейшаму не звальняюць, але людзям "са спісу" перасталі падаўжаць кантракты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі