У Глыбокім працэсія Божага Цела прайшла па “атэістычных” вуліцах (фота)
Маршрут шэсця сёлета змянілі ў сувязі з рамонтам.
Працэсія Божага Цела прайшла ў нядзелю ў Глыбокім. Удзел у ёй прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Такое мерапрыемства адбываецца ў Глыбокім не ўпершыню, але сёлета ў сувязі з рамонтам моста маршрут быў зменены. Каталіцкія вернікі прайшлі па вуліцах, назвы якіх якраз звязаны са змаганнем з рэлігіяй — гэта вуліцы Камуністычная, Піянерская, Камсамольская і Савецкая.