У Глыбокім усталявалі "разумны прыпынак", за яго карыстальнікамі назіраюць

У Глыбокім усталявалі "разумны прыпынак", за яго карыстальнікамі назіраюць

У Глыбокім на плошчы 17 верасня ўсталявалі "разумны прыпынак", піша газета "Веснік Глыбоччыны". Выданне адзначае, што гэта нібыта першы ў Беларусі падобны аб'ект. Там пасажыры могуць і расклад руху грамадскага транспарту паглядзець, і пашукаць іншую інфармацыю пра горад.

Мясцовых жыхароў адразу, на ўсялякі выпадак, папярэджваюць, што на "разумным прыпынку" ёсць "камера відэакантролю з запісам на аддалены сервер у рэжыме рэальнага часу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі