У Гомелі аўтагенам з банкамату выразалі больш за 125 мільёнаў рублёў

Больш за 125 млн руб. выкралі зламыснікі ў Гомелі з банкамата. Яны скарысталіся пры гэтым апаратам для газавай рэзкі металу. Як паведамляе БЕЛТА, банкамат размяшчаўся на першым паверсе аднаго з жыллёва-эксплуатацыйных участкаў горада, а яго ўнутраны блок з касетай для грошай — усярэдзіне памяшканняў. Уначы зламыснікі ўзламалі дзверы домакіраўніцтва, не абсталяванага сігналізацыяй, і пры дапамозе аўтагену выразалі "начынне" банкамата.

Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі