У Гомелі буйны пажар знішчыў склад будматэрыялаў

У Гомелі буйны пажар знішчыў склад будматэрыялаў

У Гомелі буйны пажар знішчыў склад будматэрыялаў. На месцы працавалі 14 адзінак тэхнікі ратавальнікаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў панядзелак. Ратавальнікі атрымалі сігнал пра ўзгаранне ў 17:43. Металічны склад мае вышыню 8 метраў (яго памер — 20 на 60 метраў). На момант пажару ён ужо быў зачынены.

Дах часткова абваліўся, з-за чаго ратавальнікі не маглі зайсці ў сам склад. Ліквідацыя ўзгарання працягвалася да 19-й гадзіны. Агонь знішчыў будаўнічыя матэрыялы. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Сярод версій прычын пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, а таксама парушэнне правілаў мантажу і абсталявання электрасетак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі