У Гомелі бяздомны ледзь не спаліў шматкватэрны жылы дом
У ноч на 10 лютага, каля 3-й гадзіны, гомельскія ратавальнікі атрымалі выклік на вуліцу 50 гадоў заводу "Гомсельмаш". Ім паведамілі, што ў пад'ездзе шматпавярховага жылога дома прысутнічае пах дыму, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
На месцы выкліку ратавальнікі выявілі пах дыму ў пад'ездзе дзевяціпавярховага панэльнага дома. Сутарэнне пад'езда, адкуль ішоў дым, было зачыненае. Калі ратавальнікі зайшлі туды, то знайшлі там 53-гадовага мужчыну. Яго перадалі медыкам і шпіталізавалі.
Выявілася, што бяздомны мужчына забраўся ў сутарэнне, узламаўшы шыбу.
Агнём былі пашкоджаныя праналежнасці бяздомнага.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.