У Гомелі дзеля выставы спілавалі дзясятак бяроз у зялёнай зоне

У Гомелі дзеля выставы спілавалі дзясятак бяроз у зялёнай зоне

Напярэдадні адкрыцця выставы-кірмашу "Вясна 2018" у Гомелі каля манежа "Дынама" спілавалі каля дзясятка прыгожых бяроз, паведамляе мясцовы сайт gomel.today. Дрэвы знеслі так хутка, што ніхто з жыхароў не паспеў нічога распачаць. 

Бярозы раслі ў зоне агульнага азелянення каля дамоў № 15 і 17 па вуліцы Юбілейнай. Насупраць размяшчаецца лёгкаатлетычны манеж, дзе праходзіла выстава прадукцыі прадпрыемстваў Гомельскай вобласці. Каля манежа была выстаўленая сельгастэхніка ад ААТ "Гомсельмаш", холдынгу "Амкадор", заводаў з Мазыра, Жлобіна, Калінкавіч, "Гомельагракамплекта" і г.д. Жыхары мяркуюць, што дрэвы спілавалі, каб не перашкаджаць агляду тэхнікі на выставе.

Былі нават выкарчаваныя пні ад бяроз, і на зялёным лужку засталіся толькі шэрыя плямы зямлі. У рамках падрыхтоўкі да выставы былі пафарбаваныя каналізацыйныя люкі ды спілаваныя раней верхавіны дрэў.

Гамельчукі прызнаюць, што выстава мае важнае значэнне для эканомікі вобласці. Але ўсё адно не разумеюць, навошта пры гэтым знішчаць дрэвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі