У Гомелі гандлёвая інспекцыя зачыніла ўсе крамы фабрыкі "Спартак"
У Гомелі гандлёвая інспекцыя зачыніла ўсе крамы кандытарскай фабрыкі "Спартак", піша "Гомельская праўда". Часовая забарона на гандаль будзе дзейнічаць, пакуль прадпрыемства не выправіць выяўленыя парушэнні.
Па словах начальніка абласной гандлёвай інспекцыі Аляксея Баярына, асноўныя прэтэнзіі — гэта невыкананне асартыментных пералікаў айчынных тавараў і недакладная інфармацыя пра зніжкі ды акцыі. У гандлёвай інспекцыі кажуць, што адпаведныя апавяшчэнні крамы атрымалі яшчэ тыдзень таму, але за тыдзень так і не адрэагавалі на заўвагі.