У Гомелі гарэла будоўля гіпермаркета (фота, відэа)

На тэрыторыі будоўлі адкрытым агнём гарэў пенапласт на плошчы 500 квадратных метраў. У каментары Еўрарадыё прэс-сакратар гомельскіх выратавальнікаў Руслан Габрылёў адзначыў, што пажар быў не столькі вялікім, колькі відовішчным:



Габрылёў: "Адбылося ўзгаранне дахавага матэрыялу і ўцяпляльніка — пенапалістырольных плітаў, у прастамоўі — пенапласту. Пры яго гарэнні выдзяляецца вялікая колькасць чорнага дыму. Таму слуп дыму было відаць практычна з любога пункту Гомеля".



На месцы пажару працавала каля 10 аўтацыстэрнаў. Аднаго чалавека выратавальнікі знялі з даху. Пацярпелых на пажары няма.



На месцы здарэння працуе камісія, якая высвятляе прычыны пажару.


Фота — odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі