У Гомелі кіроўца “Міцубісі” насмерць збіў дваіх пешаходаў

У Гомелі кіроўца “Міцубісі” насмерць збіў дваіх пешаходаў

Дарожна-транспартнае здарэнне з гібеллю людзей адбылося сёння ўначы ў Гомелі. 25-гадовы малады чалавек, кіруючы “Мітсубісі”, наехаў на дваіх пешаходаў, якія перасякалі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Гэта былі жанчыны 1959 і 1966 года нараджэння, якія загінулі.

І кіроўца, і ахвяры ДТЗ — мясцовыя жыхары, паведамляецца ў аператыўнай зводцы МУС.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прес-службу ДАІ, вінаваты ў аварыі кіроўца з 2012 года 13 разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за розныя парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку чатыры разы за перавышэнне хуткасці. У лістападзе 2014 года яго на пяць месяцаў пазбавілі правоў за парушэнне правілаў абгону.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі