У Гомелі на стыхійны мітынг выйшлі каля паўтысячы ІП (фота)

У Гомелі на стыхійны мітынг выйшлі каля паўтысячы ІП (фота)

Стыхійны мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў сабраўся ў Гомелі каля 16-й гадзіны. ІП сабраліся каля будынка Гомельскага аблвыканкама на праспекце Леніна, паведамляе БелаПАН.

Удзельнікі сходу сканавалі: "Дайце нам працу!" Тым часам у аблвыканкаме праходзіла нарада працоўнай групы з удзелам прадстаўнікоў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках вобласці, і падатковай службы. На нарадзе разглядаліся пытанні працы ІП у новым годзе.

Да ўдзельнікаў мітынгу выйшла начальнік камітэта эканомікі аблвыканкама Эльвіра Карніцкая. Яна прапанавала прысутным прайсці ў залу Дома культуры "Юнацтва" для перамоваў. Але прадпрымальнікі адмовіліся, заявіўшы, што яны 20 гадоў мерзлі ўзімку на марозе і цяпер хай начальніца з імі таксама паразмаўляе на марозе. Аднак Карніцкая заявіла, што на вуліцы ніхто з імі размаўляць не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі