У Гомелі пасля чарговага штрафу журналіст зашыў сабе рот

У Гомелі пасля чарговага штрафу журналіст зашыў сабе рот

У Гомелі пасля чарговага штрафу журналіст зашыў сабе рот. Сёлета Кастуся Жукоўскага за "незаконны выраб прадукцыі СМІ" судзілі ўжо 7 разоў і штрафавалі. Ён выплаціў больш за 50 мільёнаў рублёў штрафаў (а з улікам 2015 года — больш за 80 млн). У пятніцу, 15 красавіка, суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя — Аляксандр Піскуноў) разгледзеў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя міліцыяй у дачыненні да журналістаў-фрылансераў Ларысы Шчыраковай і Кастуся Жукоўскага. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў "незаконным вырабе прадукцыі СМІ" (арт. 22.9 КоАП) і аштрафаваныя на 35 базавых велічынь (7 млн 350 тысяч рублёў).

Фрылансераў абвінавацілі ў тым, што яны, "злоўжываючы правамі і парушаючы абавязкі журналіста", зрабілі відэасюжэт, прысвечаны візіту ў Гомель прадстаўніка Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Жана Іва Бушардзі. Гэты сюжэт прадэманстравалі ў эфіры спадарожнікавага тэлеканала "Белсат". Шчыракова сваю віну па не прызнала і патлумачыла, што не рабіла сюжэт для тэлеканала "Белсат", не распаўсюджвала ніякім чынам відэа. Жукоўскі ў знак пратэсту супраць абмежавання яго права на збор і распаўсюджванне інфармацыі адмовіўся даваць паказанні ў судзе, абвязаўшы рот бінтам, інфармуе БелаПАН.

Тэлеканал "Белсат" паведамляе, што пасля абвяшчэння прысуду Кастусь Жукоўскі заявіў, што збіраецца зашыць рот, і выканаў абяцанне (гл. відэа).

У Гомелі пасля чарговага штрафу журналіст зашыў сабе рот
Фота: belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі