У Гомелі прайшла акцыя супраць “дэкрэту аб дармаедах” (відэа)
Дэмакратычныя сілы Гомеля правялі ў Гомелі акцыю супраць Дэкрэта № 3 (так званы “дэкрэт аб дармаедах”) нягледзячы на забарону гарадскіх уладаў.
Як перадае Радыё Свабода, акцыя пад назвай “Сустрэча недармаедаў” пачалася на плошчы Паўстання, а затым перамясцілася на плошчу Леніна. Прыйшло некалькі сотняў чалавек.
Пра намер выйсьці сёння на вуліцы супраць дэкрэту № 3 заявілі таксама актывісты ў Гродне і Магілёве.
Магілёўскія ўлады адмовілі апазіцыі ў правядзенні 19 лютага “Маршу недармаедаў”, таму мясцовыя актывісты заклікалі ў прызначаны час (12.00.) проста гуляць па вуліцы Ленінскай.
У Гродне апазіцыя плануе выйсці на плошчу Савецкую а 14-й гадзіне.