У Гомелі прайшла сустрэча 500 ІП з прадстаўнікамі аблвыканкама (фота)

У Гомелі прайшла сустрэча 500 ІП з прадстаўнікамі аблвыканкама (фота)

29 студзеня ў Гомелі прайшла сустрэча каля 500 індывідуальных прадпрымальнікаў з прадстаўнікамі аблвыканкама. Як інфармуе БелаПАН, людзі прыйшлі да будынка абласных уладаў і патрабавалі адмены ўказу № 222 кіраўніка дзяржавы, які абавязвае мець сертыфікаты на тавары. Да іх выйшаў намеснік старшыні аблвыканкама Баляслаў Пірштук і іншыя чыноўнікі. Яны прапанавалі прысутным прайсці ў залу Палаца творчасці дзяцей і моладзі, каб правесці сустрэчу. Намеснік старшыні аблвыканкама падкрэсліў, што трэба сумесна шукаць шляхі выхаду з сітуацыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, учора падобная сустрэча прайшла ў Віцебску. Па яе выніках ІП вырашылі ехаць у Мінск, каб абараняць свае правы.

У Гомелі прайшла сустрэча 500 ІП з прадстаўнікамі аблвыканкама (фота)
У Гомелі прайшла сустрэча 500 ІП з прадстаўнікамі аблвыканкама (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі