У Гомелі рэканструявалі ліквідацыю банды Гаўрыленкі ў канцы 1940-х гадоў
У Гомелі рэканструявалі затрыманне банды злачынцаў у канцы 1940-х гадоў. Як інфармуе БЕЛТА, мерапрыемства прымеркавалі да 100-годдзя Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя атрымала назву "Справа банды Гаўрыленкі 1944-1949 гадоў". Сярод удзельнікаў былі і сябры клуба "53-ці мотастралковы полк НКВД". Удзельнікі з абодвух бакоў былі апранутыя ў адзенне і абмундзіраванне канца 1940-х гадоў. Выкарыстоўвалася і тагачасная тэхніка. Больш таго, гучалі стрэлы. Таму пастаноўка атрымалася "рэалістычнай".
Банда Гаўрыленкі дзейнічала на тэрыторыі Кармянскага, Буда-Кашалёўскага і Журавіцкага раёнаў з 1944 года. Пасля яе ліквідацыі былі асуджаныя 15 чалавек.