У Гомелі сёння чакаюць Аляксандра Лукашэнку

У Гомелі сёння чакаюць Аляксандра Лукашэнку

У Гомелі сёння чакаюць Аляксандра Лукашэнку. У сувязі з яго рабочым візітам да 14-й гадзіны ў цэнтры горада будзе абмежаваны рух транспарту і магчымасць паркоўкі (праспекты Леніна, Перамогі, вуліцы Савецкая, Кірава, Пралетарская, Фрунзэ, Ільіча), інфармуе БелаПАН са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Як інфармавала Еўрарадыё, да візіту Лукашэнкі ў Гомелі рыхтаваліся больш за тыдзень — на цэнтральных вуліцах мяняўся асфальт (працавалі нават уначы), фарбавалі фасады дамоў. Мяркуецца, што кіраўнік дзяржавы наведае такія прадпрыемствы, як "Гомсельмаш" і "Спартак".

У Гомелі сёння чакаюць Аляксандра Лукашэнку
Фота: gomel.today

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі