У Гомелі за "экстрэмізм" затрымалі дырэктара IT‑кампаніі
Юрый Баль
У Гомелі затрымалі дырэктара IT‑кампаніі "Элітсофт" Юрыя Баля. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што прычынай затрымання сталі "экстрэмісцкія" падпіскі ў Facebook.
Баль таксама сказаў, што ў наступным годзе планаваў балатавацца ў дэпутаты гарадскога савета.
Асноўнымі кліентамі кампаніі з'яўляюцца дзяржаўныя прадпрыемствы і ведамствы. У сацсетках Юрый Баль хваліў Аляксандра Лукашэнку, віншаваў з савецкімі святамі, пісаў пра вандроўкі ў РФ.
Хваля затрыманняў працягваецца па ўсёй краіне. Сілавікі намагаюцца запалохаць беларусаў, каб яны перасталі цікавіцца інфармацыйнымі рэсурсамі, якія ў РБ прызнаныя "экстрэмісцкімі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.