У Гомелі за "здраду дзяржаве" затрымалі цэлую сям'ю

СІЗА №3 у Гомелі

СІЗА №3 у Гомелі / Яндэкс

У гомельскае СІЗА №3 трапіла адразу ўся сям'я Прохаравых — маці, бацька і двое іх дзяцей, пішуць праваабаронцы.

Гэта Васіль Васільевіч (рабочы будоўлі) і Ларыса Іванаўна (санітарка ў бальніцы №3), а таксама іх дзеці Анастасія (медсястра ў абласной лякарні) і Павел (рабочы будоўлі).

Сямейству выставілі ў віну "здраду дзяржаве" (арт. 356 КК). Іншыя падрабязнасці справы невядомыя. Кожнаму з іх пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі