У Гомелі жанчыну асудзілі на 19 гадоў калоніі за забойства двухгадовай дачкі

Справу аб забойстве дзіцяці разглядаў Гомельскі абласны суд

Справу аб забойстве дзіцяці разглядаў Гомельскі абласны суд / t.me/gomeloblsud/

У Гомелі 20-гадовую жанчыну асудзілі на 19 гадоў калоніі агульнага рэжыму за забойства двухгадовай дачкі. Крымінальную справу разглядаў Гомельскі абласны суд.

Трагедыя адбылася ў канцы мінулага года. Жанчына напісала ў сваім тэлефоне перадсмяротную запіску — пра планы пазбавіць жыцця сябе і сваю дачку. Пазней свае дзеянні яна патлумачыла "староннім стаўленнем мужа і свякрухі наконт выхавання дзіцяці, чысціні і парадку ў кватэры". У той вечар маладая маці двойчы стукнула дачку рукамі па галаве. Пасля яна ўтрымлівала на твары дзіцяці падушку, і яно памерла ад механічнай асфіксіі.

Раней у жанчыны не было праблем з законам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі