У Гомелі злавілі прадпрымальніка, што гандляваў марыхуанай

У Гомелі злавілі прадпрымальніка, што гандляваў марыхуанай

У Гомелі затрымалі прадаўца марыхуаны, акурат у момант збыту “тавару”. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, гэта адбылося ля кінатэатра “Кастрычнік” — у прадаўца было болей за 50 грамаў высушанага рэчыва.

Затрыманы — 31-гадовы жыхар Чачэрска, зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Аператыўнікі знайшлі ў яго дома яшчэ 4,5 кг сыравіны, якую ўладальнік расклаў на гарышчы для прасушвання. Экспертыза паказала, што гэта таксама марыхуана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі