У Гомельскай вобласці 7 кандыдатаў у дэпутаты сышлі з дыстанцыі

У Гомельскай вобласці 7 кандыдатаў у дэпутаты сышлі з дыстанцыі

У Гомельскай вобласці сем кандыдатаў адмовіліся ад удзелу ў барацьбе за мандат дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Як інфармуе БелаПАН, цяпер на 17 месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 67 кандыдатаў. Усе яны выступілі або выступяць па радыё і тэлебачанні, 29 з іх падалі заяўкі на ўдзел у тэледэбатах.

Паводле звестак абласной камісіі, знялі свае кандыдатуры чальцы КПБ, якія балатаваліся па Гомельскай-Юбілейнай і Гомельскай-Цэнтральнай акругах. У Савецкай акрузе стала менш на аднаго кандыдата — прадстаўніка АГП. У Жлобінскай акрузе адклікала сваю кандыдатуру прадстаўніца РППіС, у Светлагорскай — чалец ЛДП.

Па Гомельскай-Сельскай акрузе ўжо не балатуецца беспартыйная Вікторыя Ладуцька, старшыня Гомельскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, па Хойніцкай — таксама беспартыйная Людміла Гаркуша, першы сакратар мясцовай арганізацыі БРСМ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі