У Гомельскім раёне на пажары загінулі тры чалавекі
У Гомельскім раёне на пажары загінулі тры чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося 11 кастрычніка пасля 5-й гадзіны раніцы ў аднапавярховым чатырохкватэрным жылым доме ў пасёлку Зяброўка. Калі прыехалі ратавальнікі, гарэў дах. Яны вынеслі з адной з кватэр двух мужчын і жанчыну — 65-гадовага гаспадара і двух яго гасцей. Усе яны памерлі.
Сярод версій прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём, паведамляе прэс-служба МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.