У гонар свайго Дня нараджэння Вайцюшкевіч ладзіць "Ліпеньскія сямейнікі"

26 ліпеня ў сядзібе музыкі Змітра Вайцюшкевіча "Вайцюшкі" пройдзе фестываль "Ліпеньскія сямейнікі". Такім чынам музыка адзначыць свой 43-ці Дзень нараджэння.


"Задача — сабраць, як мінімум, W-Z Orkiestra з дзецьмі, таму што ва ўсіх нас ужо нарадзілася шмат дзяцей, толькі Лабчэўскі (Андрэй Лабчэўскі, піяніст гурта. — Еўрарадыё) адзін застаўся, — распавядае пра праграму свята Зміцер. — Таму для нас вельмі важна сабраць нашых дзяцей і іншых дзетак. Мая жонка рыхтуе для іх адмысловую праграму: гульні, конкурсы, арт-кірмаш".


У межах "Ліпеньскіх сямейнікаў" выступіць танцавальны калектыў "Крышталікі" з Бярозаўкі і W-Z Orkiestra на чале з Вайцюшкевічам.


Пачатак свята — 26 ліпеня ў 12.00. Зміцер кажа, што "Вайцюшкі" прымаюць гасцей ўжо з вечара пятніцы, 25 ліпеня. Кошт квітка 100 тысяч рублёў.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі