Вайцюшкевіч і Шаркунова зрабілі круты кавер на хіт з фільма "Зорка нарадзілася"

Вайцюшкевіч і Шаркунова зрабілі круты кавер на хіт з фільма "Зорка нарадзілася"

Ганна Шаркунова і Зміцер Вайцюшкевіч зрабілі ўсім беларусам прыгожы падарунак да Дня роднай мовы. Нечаканы дуэт выпусціў песню і кліп "Шалі" — кавер на галоўны хіт з фільма "Зорка нарадзілася".

Песню "Shallow" у арыгінале выконваюць Lady Gaga і Брэдлі Купер. У 2019 годзе яна, як частка саўндтрэка да фільма "Зорка нарадзілася", выйграла дзве прэстыжныя кінапрэміі: "Залаты глобус" і "Оскар"

На беларускую словы песні пераклаў Мікіта Найдзёнаў. Так "Shallow" ("Мелкаводдзе") ператварылася ў "Шалі". Паэт кажа, што беларускі тэкст песні быў гатовы яшчэ ўлетку. Але першы варыянт кліпа быў забракаваны, на здымкі другога спатрэбіўся час. Таму прэм'ера адбылася толькі сёлета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі