У Грэцыі конь сарваў падрыхтоўку тэлерэпартажа (вельмі смешнае відэа)
У Грэцыі конь па мянушцы Фрэнкі сарваў падрыхтоўку тэлерэпартажа для інфармацыйна-забаўляльнага канала “Македонія ТБ”. Пакуль рэпарцёр спрабаваў запісаць гэтак званы стэнд-ап і з сур’ёзным выразам твару распавядаў пра выездку, конь умешваўся ў рэпартаж і спрабаваў пацерціся пысай аб журналіста або аблізаць яго.
Невядома, чым скончыліся гэтыя спробы запісаць рэпартаж, аднак на чарговым дублі майка журналіста ўжо была мокрай ад конскіх “пацалункаў”.