У Грэцыі памёр вядомы спявак Дэміс Русас
Спявак з Грэцыі вядомы мноствам сусветных хітоў: "Goodbye my Love, Goodbye", "Forever and Ever", "From Souvenirs to Souvenirs" ды інш.
У ноч на панядзелак на 69-м годзе жыцця ў Афінах памёр вядомы спявак з Грэцыі Дэміс Русас (сапраўднае імя Артэміяс Вентурыс Русас). Прычыны смерці не ўдакладняюцца, адзначае ria.ru.
Славу Русасу прынеслі многія выкананыя ім сусветныя эстрадныя хіты — "Goodbye my Love, Goodbye", "Forever and Ever", "From Souvenirs to Souvenirs", "My Only Fascination" ды многія іншыя.
Падчас прыезду ў Мінск Русас спяваў з Анатолем Ярмоленкам, Алесяй і "Сябрамі". Наступны яго канцэрт у беларускай сталіцы быў запланаваны на красавік 2015 года.
Фота — ria.ru