У Гродне адбылася чарговая акцыя іпэшнікаў (фота)

У Гродне адбылася чарговая акцыя іпэшнікаў (фота)

7 сакавіка ў Гродне адбылася чарговая акцыя індывідуальных прадпрымальнікаў. На плошчу Леніна выйшла каля двух дзясяткаў чалавек.

На плошчы адчуваўся нервовы настрой. Кожнага, хто адыходзіў з плошчы, прадпрымальнікі лаялі, а да журналістаў ставіліся з недаверам.

Адна з пратэстуючых заявіла: "Я ўжо месяц без мяса жыву, верыце? Хутка ўсе будзем на бульбе з кефірам сядзець. Добра, хоць закаткі ёсць… Я не ведаю… Лепш бы вайна была!"

Як і ў мінулы панядзелак, адзіным прадстаўніком палітычных арганізацыяў на акцыі прадпрымальнікаў быў абласны лідар сацыял-дэмакратаў Алег Рамашкевіч. Ён распавядаў прысутным пра досвед Польшчы пачатку 1990-х і Майдан 2004 году ва Украіне.

Міліцыі на плошчы не было заўважна. Некалькі асобаў у штацкім назіралі за падзеямі з-за рогу будынку гарвыканкаму.

Людзі прастаялі на плошчы Леніна каля 40 хвілін, у 12.45 сышла апошняя група.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі