У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)

У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)

Сабраць робата, надрукаваць мадэль на 3D-прынтары, вывучыць замежную мову і навучыцца граць на 48 музычных інструментах змогуць жыхары Гродна. У чацвер, 17 снежня, у першым у краіне адукацыйным цэнтры "Совушка" на вуліцы Савецкай, 25 адкрыліся восем унікальных лабараторый.

Інтэрактыўны мульціцэнтр размясціўся на базе дзіцячага філіяла Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага. Яго абсталявалі камп'ютарамі, электроннымі панэлямі, планшэтамі, 3D-друкаркай, музычнымі і гульнявымі прыстаўкамі. У буднія дні там будуць вучыцца школьнікі і студэнты, у выхадныя — бацькі з дашкалятамі. Графік першых наведванняў сфармуюць ўжо ў студзені.

Агулам у мульціцэнтры створана восем лабараторый па ізраільскіх і польскіх тэхналогіях. Там можна вывучаць розныя механізмы і робататэхніку, арганізм чалавека, гуляць на некалькіх дзясятках музычных інструментаў, самастойна пісаць музыку і здымаць фільмы, вывучаць замежныя мовы. Каб сюды маглі прыйсці дзеці з абмежаванымі магчымасцямі у будынку зрабілі спецыяльны пад'ёмнік. Плануецца, што кожны год там змогуць вучыцца некалькі тысяч дзяцей і падлеткаў.

Мульціцэнтр створаны ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча — Беларусь — Украіна 2007-2013 гг.". Аналагічны цэнтр навукі і тэхналогій гэтай восенню адкрылі у Сувалках. На рэалізацыю ўсяго праекта ў Польшчы і Беларусі патрацілі больш за 1,1 млн еўра.

У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)
У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)
У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)
У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)
У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)
У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)
У Гродне адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі