У Гродне ДАІ ганялася за кіроўцам, які выпіў літр гарэлкі

У Гродне ДАІ ганялася за кіроўцам, які выпіў літр гарэлкі

Супрацоўнікам Гродзенскай ДАІ увечары 2 кастрычніка давялося зладзіць пагоню за неадэкватным кіроўцам, які праігнараваў сігнал аб спыненні і вырашыў уцякаць ад праваахоўнікаў. Пагоня, аднак, была непрацяглай — парушальніка злавілі і праверылі на алкагольнае ап’яненне. Экспертыза паказала, што ўтрыманне алкаголю ў яго арганізме ў пяць разоў перавышае гранічна дапушчальныя паказнікі.

Як высветлілася, мужчына пачаў выпіваць яшчэ ў пятніцу ў абед, калі адпачываў з сябрамі ў аграгарадку Азёры. Ён агораў цэлы літр гарэлкі, а потым сеў за руль свайго “Опеля” і паехаў у Гродна. Машыну ён набыў усяго за тры дні да інцыдэнту.

На мосце праз Нёман кіроўца ўбачыў, што яго спыняе даішнік, але ён вырашыў не спыняцца і ехаць далей. Пачалася пагоня. Тады аўтааматар збочыў у двор аднаго з дамоў па вуліцы Паповіча і паспрабаваў уцячы пешшу.

Ён ужо ў трэці раз за сваю біяграфію будзе прыцягвацца да крымінальнай адказнасці, а яго новую машыну канфіскуюць, піша Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі