У Гродне эвакуявалі шматпавярховы дом, шукаюць "мінёра"
У Гродне эвакуявалі шматпавярховы дом па вуліцы Захарава. Паведамленне пра закладзеную бомбу прыйшло на сайт адной з гродзенскіх фірм. Яе супрацоўнікі звярнуліся ў міліцыю. Давялося выводзіць людзей і з офісаў, якія ёсць у доме, і з кватэр — агулам каля 50 чалавек.
Як паведаміў БЕЛТА начальнік прэс-служба УУС Гродзенскага алвыканкама Яўген Дудко, на месца выехалі прадстаўнікі ўсіх экстранных служб. Сапёры агледзелі будынак, але ніякіх выбуховых рэчываў не знайшлі. Жыхарам дома і работнікам офісаў дазволілі вярнуцца назад. Гродзенскія праваахоўнікі шукаюць "мінёра".