У Гродне фатографу праламілі чэрап у начным клубе
У Гродне фатографу праламілі чэрап падчас наведвання начнога клуба. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, здарэнне адбылося ў адной з забаўляльных установаў горада.
Пацярпелы адпачываў у клубе ў кампаніі дзяўчыны, а за суседнім столікам была іншая кампанія. Адзін з наведнікаў зрабіў спадарожніцы фатографа камплімент, а той нервова адрэагаваў на такую ўвагу і палез у бойку з двума хлопцамі. У міліцыі адзначаюць, што ўдзельнікі канфлікту былі нецвярозыя.
У выніку фатограф атрымаў тры ўдары ў галаву і пералом асновы чэрапа. Цяпер ён у лякарні. А дваіх маладых людзей 1990 года нараджэння затрымала міліцыя. На іх завялі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.