У Гродне памёр арцыбіскуп з Украіны

У Гродне памёр арцыбіскуп з Украіны

У Гродне памёр арцыбіскуп з Украіны, ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі Пётр Мальчук. Ён удзейнічаў у рэлігійным кангрэсе, які праходзіў у горадзе 24-26 траўня. Цела іерарха знайшлі 27 траўня ў яго асабістым пакоі. Мяркуецца, што ў Пятра Мальчука былі праблемы з сэрцам, інфармуе сайт catholic.by.

Арцыбіскупу Пятру Мальчуку было 50 гадоў. Ардынарыем Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ён быў з 2011 года, калі быў прызначаны Папам Рымскім Бенедыктам XVI.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі