У Гродне пажарныя зладзілі эратычнае шоў (фота)

Музычная шоў-акцыя супраць пажараў прайшла 29 лістапада ў адным з буйных супермаркетаў горада.

Каб прыцягнуць увагу мінакоў, дзяўчаты выступалі ў эратычным убранні. Дзеля эфектнага шоў тут нават стварылі жылы пакой — паставілі ложак і бытавую тэхніку. Дзеля відовішчнасці ў натоўпе шпацыравалі велізарныя недакуркі цыгарэт, а актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных на плакатах напісалі эфектныя лозунгі.

Тыя, хто хацеў, маглі абмяняць цыгарэты на прысмакі. За пачак ратавальнікі выдавалі торт са сваёй эмблемай, а за цыгарэту — цукеркі.

Як паведамілі арганізатары шоў, мерапрыемства завяршыла рэспубліканскую акцыю “Не прапальвай сваё жыццё!”, каб прыцягнуць увагу моладзі да пажараў з-за курэння і ў нецвярозым стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі